Эрас і Келаглан

 Эрас і Келаглан

На судзе ён сказаў, што проста быў у стане стрэсу. Яго адвакат заявіла, што кот быў бяздомны, не зʼяўляўся нічыёй маёмасцю, ну і таму шкода нікому не была прынесеная. 

Спачатку Келаглана прысудзілі да 1,5 гадоў турэмнага зняволення, хоць пракурор патрабаваў да шасці гадоў. Але «за добрыя паводзіны» тэрмін замянілі на ўмоўны — і тут пачаўся сапраўдны бунт. 

Жыхары ЖК не пагадзіліся з вердыктам, гаварылі, што не будуць жыць побач з жывадзёрам, каля будынка суда зладзілі пратэст. Мітынг прайшоў і ля падʼезда Келаглана. Амаль уся краіна абмяркоўвала справу Эраса.

Была створана петыцыя з патрабаваннем аб турэмным зняволенні забойцы жывёлы, якая набрала больш за 250 тысяч подпісаў.

Нават Рэджэп Эрдаган у размове з міністрам юстыцыі задаваў пытанне: «Як такое наогул магчыма?»

 

Прысуд перагледзелі. Келаглан атрымаў 2,5 гады пазбаўлення волі — рэкордны тэрмін за жорсткае стаўленне да жывёл у Турцыі. 

Мужчына заявіў, што забіў ката з-за раптоўнага прыступу агрэсіі і што гэтая памылка разбурыла яго жыццё.

Чытайце таксама:

Лебедзю, якому адстрэлілі лапы, беларусы зрабілі пратэзы на 3D-прынтары. Птушка вучыцца хадзіць

У расійскім Кіраве бессардэчная правадніца выкінула ката з цягніка на 30-градусны мароз. Жывёла загінула

У беларускай электрычцы знайшлі нічыйнага сабаку. І што далей? Спойлер: расійскаму кату Твіксу пашанцавала менш

Клас
72
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
14
Абуральна
11