«У нашай краіне закладзены трывалыя асновы ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і нашых уладаў, дзяржавы ў цэлым. Інакш і быць не магло. Гісторыя праваслаўя на беларускіх землях непарыўна звязана з гісторыяй станаўлення нашай дзяржаўнасці», — сказаў Лукашэнка (цытата паводле БелТА).

Ён сказаў, што ў мінулым было вельмі складана сфармавацца і заявіць пра сябе асобнаму народу, не кажучы аб стварэнні дзяржавы: «У беларусаў гэта атрымалася. Шмат у чым дзякуючы духоўнаму стрыжню нашых продкаў. Таму ў дзяржавы і праваслаўнай царквы шмат пунктаў судакранання».

Ён чарговы раз згадаў пра святароў, якія ў 2020 годзе сталі на бок народа.

«Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары (на жаль, і некаторыя праваслаўныя) заняліся, мякка кажучы, палітыкай. Скажу, што для гэтага ў дзяржаве ёсць спецыяльныя інстытуты і падрыхтаваныя людзі. Справа Царквы — задаваць маральныя хрысціянскія арыенціры», — сказаў Лукашэнка і задаўся пытаннем, ці ўсё робіцца для таго, каб чужыя людзі з нядобрымі думкамі не ступілі ў беларускія храмы, не сталі мяняць асновы, дыктаваць, як жыць.

Таксама ён паўтарыў чарговую мантру пра міжканфесійны мір у Беларусі, як быццам у Еўропе дзесьці няма гэтага міжканфесійнага міру.

Чытайце таксама:

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова

Мітрапаліт Веніямін уручыў ордэн Аляксандру Барсукову. Аднак ёсць цікавая асаблівасць узнагароды

З Гродзенскага сабора зніклі два абразы з навамучанікамі, якія пацярпелі ад бальшавіцкага тэрору — Хрысціянская візія

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12