Фота: worldatlas.com

Фота: worldatlas.com

Часцей за ўсё ў Латвію не пускалі мужчын сярэдняга ўзросту, якія ў інтэрв'ю з прадстаўніком спецслужбаў праяўлялі падтрымку палітыкі Крамля і расійскай агрэсіі ва Украіне. І гэта былі не толькі грамадзяне Расіі.

У сваім публічным дакладзе Служба дзяржбяспекі Латвіі дэталёва абмалявала партрэт тыповага замежніка, якому адмаўлялі ва ўездзе ў Латвію, а таксама тых, каго ўключылі ў «чорныя спісы», піша Delfi.lv.

Нягледзячы на звязаную з дзяржаўнымі таямніцамі спецыфіку працы, СДБ вырашыла праінфармаваць жыхароў Латвіі пра пагрозу, якая зыходзіць ад расійскіх спецслужбаў і гарантыях бяспекі, якія гатовая даць дзяржава.

Асаблівую ўвагу надалі магчымым спробам вярбоўкі грамадзян Латвіі для шпіянажу ці іншай антылатвійскай дзейнасці. У чарговы раз папярэдзілі аб высокіх рызыках вярбоўкі і разведкі пры наведванні Расіі ці Беларусі.

У мінулым годзе, каб не дапусціць уезду ў Латвію варожа настроеных і/або звязаных са спецслужбамі Расіі ці Беларусі замежнікаў, супрацоўнікі СДБ сумесна з іншымі службамі ўвялі ўзмоцненыя меры міграцыйнага кантролю як унутры краіны, так і на памежных кантрольна-прапускных пунктах. Асобам, наконт якіх выяўлена рызыка сувязі з выведкай РФ або Беларусі або іншыя пагрозы нацыянальнай бяспецы Латвіі, было адмоўлена ва ўездзе і знаходжанні.

Некаторым замежнікам уезд забаранілі на стадыі праходжання праз КПП, а частка замежнікаў была ўключана ў «чорны спіс» раней.

Калі ўнесеныя ў чорны спіс людзі знаходзіліся ў Латвіі, іх выдваралі з краіны з дапамогай Дзяржаўнай памежнай службы.

Чытайце таксама:

Латвія заклікала грамадзян адмовіцца ад паездак у Расію

На латвійска-беларускай мяжы будзе адноўлены ўзмоцнены рэжым аховы

Латвія скардзіцца, што на яе мяжы з Беларуссю зноў актывізаваліся мігранты

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1