Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла. 

Інфармацыю пра смерць пацярпелай паведаміла Барбара Мяткоўска, прэс-сакратар універсітэцкага клінічнага цэнтра Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта.

Жорсткі напад адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю — дзяўчына была знойдзеная раніцай ля аднаго са шматкватэрных дамоў на вуліцы Журавя. З таго часу 25-гадовая дзяўчына знаходзілася ў бальніцы, і дактары вызначылі, што яе стан вельмі цяжкі. Дзяўчына ў выніку ўдушша перанесла гіпаксію галаўнога мозгу і заставалася без прытомнасці.

«Пацыентка ў цяжкім стане. Яе жыццю пагражае небяспека, працягваюцца спробы яе выратаваць. Жанчына знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі. Стан здароўя не дазваляе яе апытаць у паліцыі. Пацыентка знаходзіцца без прытомнасці», — паведаміла 29 лютага прэс-сакратарка бальніцы Барбара Мяткоўска.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі Onet.pl, у выніку душэння зламыснікам у 25-гадовай пацярпелай адбылася гіпаксія мозгу, якая можа выклікаць незваротныя наступствы. Пацыентка знаходзілася на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Слядоў нажа, якім злачынец пагражаў дзяўчыне, на яе целе няма. Нават калі б хворая апрытомнела, яе чакала б доўгая рэабілітацыя.

«Мы не можам даць інфармацыі пра сам ход лячэння. Аднак магу вас запэўніць, што пацыентка знаходзіцца пад вельмі пільным і клапатлівым наглядам у шпіталі і атрымлівае ўсе неабходныя паслугі, якія магчымыя ў яе стане», — падкрэсліла напярэдадні Барбара Мяткоўска.

Чытайце таксама:

У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве

Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
80
Абуральна
14