«Выходзілі з дачкой на шпацыр. У яе на вазку чахол ёсць для ног ад холаду. Увогуле, упакаваліся мы і хвілін з 30 тупалі. Прыйшлі ў парк, вырашылі пахадзіць, маланку расшпільваю, а там… пацук велізарны па яе ножках бегае.
Я ўскрыкнула ад нечаканасці. Хутчэй дачку дастала, а пацук сядзіць яшчэ ў чахле. Потым і ён выбег. У нас на лесвічнай пляцоўцы два тамбуры па дзве кватэры. Вазок я пакідаю на першым паверсе, ліфта няма ў нашым доме. Вось ён і стаіць проста ля сцяны, праходу не перашкаджае. Там нідзе не брудна, няма нічога разбуранага. Звычайна суха і чыста. Бліжэйшы смеццеправод знаходзіцца на другім паверсе. Мяркую, адтуль ён і прыйшоў?..»
Чытайце таксама:
Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам з вязнямі
Атруту ад пацукоў раскідалі ў «Каскадзе» — пацярпелі сабакі і галубы
«Хтосьці, здаецца, падаў у гэта лайно па самыя вушы». Чаму ў Беларусі прарывае каналізацыю