Cкрыншот з паведамлення Вольгі Павук у фэйсбуку

Cкрыншот з паведамлення Вольгі Павук у фэйсбуку

Блогерка Вольга Павук запыталася ў чытачоў у Facebook, ці ведаюць яны чалавека з імем «Васіль Маеўскі» і ці рэальны гэта чалавек. З ягонай старонкі літоўцам масава рассылаліся пагрозлівыя паведамленні, сэнс якіх зводзіцца да таго, што Літва хутка будзе захопленая «арміяй са ста тысячаў беларусаў». Пагражалі нават сваякам.

Мы вырашылі праверыць акаўнт «Васіля». І прыйшлі да высновы, што ён фэйкавы.

Фота «Васіля Маеўскага» з фэйсбуку

Фота «Васіля Маеўскага» з фэйсбуку

Па-першае, гэта акаўнт, створаны на неіснуючага чалавека. «Кіберпартызаны» расказалі нам, што ў іхніх базах фота такога чалавека не існуе. А нейрасетка, якая распазнае створаныя нейрасеткамі выявы, сцвярджае, што фота згенераванае.

Скрыншот з сервіса aiornot, які распазнае фэйкі з дапамогай нейрасетак. Адказ — хутчэй за ўсё, аватар «Васіля» згенераваны нейрасеткай

Скрыншот з сервіса aiornot, які распазнае фэйкі з дапамогай нейрасетак. Адказ — хутчэй за ўсё, аватар «Васіля» згенераваны нейрасеткай

Да таго ж, акаўнт апісаны як «ідэйны натхняльнік платформы Новая Беларусь». Але чалавек з такімі імем і прозвішчам ніколі не існаваў у публічным полі.

Па-другое, тэксты на старонцы перакладзеныя на беларускую абы як. У кожным допісе ў вочы кідаецца процьма памылак, адчуванне, што пераклад аўтаматычны.

Адна з публікацыяў «Васіля Маеўскага» ў фэйсбуку

Адна з публікацыяў «Васіля Маеўскага» ў фэйсбуку

Па-трэцяе, у старонкі відавочна купленыя фэйкавыя лайкі і сябры. Пасты «Васіля Маеўскага» лайкаюць акаўнты з краінаў Азіі, Амерыкі і Афрыкі, але цалкам адсутныя рэакцыі з Беларусі ды Літвы. Старонкі тых, хто лайкае публікацыі старонкі, напоўненыя фэйкавымі стокавымі фота.

Лайкі на старонцы «Васіля Маеўскага» — ніводнага беларуса або літоўца

Лайкі на старонцы «Васіля Маеўскага» — ніводнага беларуса або літоўца

Гэтая аперацыя магла быць зробленая беларускімі спецслужбамі, каб дыскрэдытаваць беларускі дэмакратычны рух у Літве.

Чытайце таксама:

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Афіцэр КДБ уключыўся ў жывы эфір семінара па бяспецы ў Беларускім моладзевым хабе

Як падсадныя агенты ад КДБ могуць разводзіць зняволеных на грошы, абяцаючы свабоду

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
26