Хрэнін сказаў, што толькі са жніўня мінулага года было зафіксавана шэсць парушэнняў дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы. 

«Мы на ўсе парушэнні рэагуем. Калі трэба — узнімаецца наша баявая авіяцыя, прыводзяцца ў адпаведнасці ступені гатоўнасці зенітна-ракетныя войскі. Калі ўжо зусім [будуць] страчаныя тармазы з іх боку, вядома, мы будзем збіваць, цырымоніцца не будзем», — сказаў Віктар Хрэнін.

Украіна, паводле яго слоў, засяродзіла на мяжы з Беларуссю групоўку колькасцю 112-114 тыс. чалавек. Але «такая сітуацыя не патрабуе нарошчвання дадатковых ваенных сіл Беларусі на граніцы з Украінай».

Хрэнін больш апасаецца, што пад выглядам вучэнняў НАТА можа стварыць ударную групоўку каля Беларусі. «Калі гэта сапраўды пачне ператварацца ў стварэнне больш магутных груповак або яшчэ чагосьці, будзе рэакцыя ў адказ з нашага боку», — запэўніў Хрэнін.

Адказ беларускай арміі, паводле яго слоў, будзе «максімальна адэкватным».

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Мы павінны быць гатовыя да вайны і ментальна, і стратэгічна

Хрэнін: Савецкія воіны сарвалі планы Захаду ў Афганістане

Сахашчык-малодшы: «Хрэнін — бесхрыбетны, але вельмі зручны»

label.reaction.like
1
label.reaction.facepalm
4
label.reaction.smile
30
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
4