У свежым радыёперахопе, апублікаваным ГУР, расейскія вайскоўцы абмяркоўваюць магчымасці набыцця тэрмінала спадарожнікавай сувязі Starlink.

 Па словах аднаго з суразмоўцаў, «арабы прывозяць усё: правады, вайфай, роўтар», а цана прылады Starlink складае 200 тысяч рублёў.

Першыя выпадкі выкарыстання гэтых тэрміналаў УС РФ пачалі фіксавацца яшчэ некалькі месяцаў таму. Днямі ГУР заявіла, што маштаб выкарыстання такой сувязі «пачынае набіраць сістэмны характар».

Ілан Маск назваў «катэгарычна нявернымі» паведамленні пра тое, што войска РФ выкарыстоўвае тэрміналы Starlink ва Украіне. «У шэрагу ілжывых навін сцвярджаецца, што SpaceX прадае тэрміналы Starlink Расеі. Гэта катэгарычна няправільна. Наколькі нам вядома, ні адзін Starlink не быў прададзены Расеі прама ці ўскосна», — напісаў Маск у сацсетцы X (былы твітар).

Чытайце таксама:

ФСБ затрымала грамадзяніна Беларусі за падпал электрападстанцыі ў Туле

У Сірыі рыхтуюць аператараў дронаў для вайны супраць Украіны — ГУР

ГУР пацвердзіла, што расійскія войскі ва Украіне выкарыстоўваюць Starlink

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
31