Былы палітзняволены Аляксей Раманаў 8 лютага на судзе атрымаў чарговыя 15 сутак арышту.

Яго затрымалі падчас масавага «хапуну» ў Беларусі 23 студзеня. Зранку яго дапытвалі ў КДБ, вечарам перавялі ў ІЧУ. Суд пакараў яго за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

Аляксей мае інваліднасць праз анкалагічную хваробу. У яго шэраг цяжкіх хранічных захворванняў, ён прымае шмат лекаў і мусіць прытрымлівацца адмысловай дыеты. 

За першыя 15 дзён ён тройчы трапляў у шпіталь, у яго былі моцныя прыступы. Але пасля шпіталю яго вярталі назад у ізалятар.

Чытайце таксама:

Як элітная калонія для былых чыноўнікаў і сілавікоў ператвараецца ў палітычную турму. Гісторыя «Віцьбы-3»

«Вярнуўся ў Беларусь, каб выступіць супраць вайны і атрымаў 2 гады калоніі». Гісторыя баранавіцкага інжынера

У наваполацкай калоніі прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7