Фота: biala-podlaska.policja.gov.pl

Фота: biala-podlaska.policja.gov.pl

У Беластоку вартавым парадку паступіў званок аб тым, што ад начнога клуба ў цэнтры горада ад'ехаў на Ford п'яны мужчына. Ён хістаўся перш чым сесці за руль. Патруль спыніў транспартны сродак. Але высветлілася, што ў той момант кіравала ім жанчына — 32-гадовая ўкраінка, а ў салоне знаходзіліся двое пасажыраў — мужчына і жанчына, паведамляе сайт «Беларусь і свет».

Ва ўкраінкі ў арганізме знайшлі больш за 1 праміле. Яна распавяла праваахоўнікам, што крыху раней ля начнога клуба мужчына прапанаваў ёй з сяброўкай адвезці іх дадому.

Праехаўшы трохі, ён заявіў, што п'яны, і што машыну лепш весці ўкраінцы. Па словах жанчыны, нягледзячы на тлумачэнне, што таксама піла, праз пару хвілін яна ўсё ж села за руль.

Мужчынам у салоне аказаўся 39-гадовы беларус. Алкатэстар паказаў ступень яго ап'янення каля 1,5 праміле. Ён сцвярджаў, што ў яго ёсць правы, але пры ім іх не аказалася.

І жанчыну, і мужчыну пакінулі працверазіцца ў аддзяленні. Машыну паставілі на паліцэйскай стаянцы. За кіраванне ў п'яным выглядзе можа пагражаць да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Смяротнае ДТЗ пад Віцебскам. Сутыкнуліся два грузавікі

Маршрутка была на «лысай» гуме. Падрабязнасці аварыі ў Бярэзінскім раёне

У Мінску сутыкнуліся два пасажырскія аўтобусы. Шпіталізаваныя дзевяць чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1