Orzo with Spinach and Tomatoes

Фота: ourlifetastesgood

Каб згатаваць хуткі абед з макаронай орза, вам спатрэбіцца (на дзве порцыі):

  • 2х130 г макароны орза
  • 200 г памідораў чэры
  • 2 кубкі булёну
  • 2x100 г сыру фета
  • 4 ці 6 кубікаў замарожанага шпінату
  • 2 зубкі часнаку
  • любімыя спецыі

Як гатаваць:

  1. Прыгатуйце дзве вялікія гарачатрывалыя міскі. У кожную высыпце макарону і заліце дзвюма шклянкамі булёну. Таксама ў кожную дадайце здробнены часнок і размяшайце.
  2. Зверху выкладзіце сыр фета, дадайце шпінат, прыпраўце па смаку соллю, перцам і любімымі спецыямі.
  3. Нагрэйце духоўку да 190° і запякайце 15-20 хвілін. Дастаўшы з духоўкі, размяшайце.

Парада: вы можаце рэгуляваць колькасць інгрэдыентаў у вашай страве, але кантралюйце колькасць булёну: яго павінна быць у 3 разы больш, чым макароны.

Макарона ўцягне булён, і трэба, каб на соус засталося трохі вады.

 Чытайце таксама:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Рэцэпт на выхадныя. Французскі цыбульны суп — класіка, перад якой немагчыма ўстаяць

Пасля абеду цягне на салодкае? Магчыма, арганізм падае вам важны сігнал

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0