Фота з інстаграма бістро Mon Nom

Фота з інстаграма бістро Mon Nom

Гісторыю Ліза распавяла ў сваім тыктоку. Усё пачалося ў лістападзе мінулага года. Тады дзяўчына шукала, дзе адсвяткаваць свой 21-шы дзень нараджэння. Вырашыла запрасіць сябровак у знакамітае бістро з русалкамі — Mon Nom. Яна ведала, што ў гэтага кафэ ёсць правіла: забраніраваць столік можна толькі для кампаніі, у якой мінімум пяць чалавек (калі гасцей менш, яны займаюць месца па жывой чарзе). Блогерку гэта цалкам задавальняла, бо яна планавала святкаваць разам з чатырма сяброўкамі.

— На жаль, у дзень майго нараджэння адна з сябровак захварэла і сказала, што не можа прыйсці. Не адмяняць жа мне з-за гэтага ўсё свята і не псаваць сабе настрой. Ва ўстанове было ўтульна і вельмі міла, да нас добра ставіўся ўвесь персанал і ніхто нічога не спытаў пра пятага чалавека. Я аплаціла рахунак, пакінула гасцінец і спакойна пайшла.

А нядаўна дзяўчына зноў захацела наведаць Mon Nom. Яна стала шукаць старонку кафэ ў інстаграме, аднак неўзабаве зразумела, што па нейкіх прычынах яе заблакавалі. Яна здзівілася і папрасіла сяброўку напісаць у дырэкт бістро і высветліць, у чым жа прычына. Тая атрымала адказ: «Блакіруюцца акаўнты, якія не выконвалі правілы браніравання».

@lizzko Отстутсвие клиентоориентированности или просто обиженки. Мой опыт похода в MonNom в Минске #monnom #monnombar #минск #заведенияминск ♬ оригинальный звук - Liz

— Дык вось, у мяне пытанне да Mon Nom: раскажыце мне, калі ласка, калі ў мяне захварэла сяброўка ў дзень нараджэння, я павінна пісаць вам і даваць справаздачу аб колькасці гасцей і зрываць сабе свята? Ці я павінна была шукаць сабе новае месца ў вечар суботы? Нас быў не адзін чалавек, не два. Нас было чацвёра. Але, на жаль, гэтае кафэ не жадае мяне бачыць.

За два дні відэа набрала амаль 360 тысяч праглядаў. Меркаванні каментатараў падзяліліся. Хтосьці лічыць дзіўнай палітыку бістро, з-за якой нельга забраніраваць столік менш, чым на пяць чалавек. Іншыя ўпэўненыя, што дзяўчына павінна была папярэдзіць хостэс пра змену колькасці гасцей і спадзявацца, што ў гонар свята для яе зробяць выключэнне.

Чытайце таксама:

Вядомага будынка ў цэнтры Мінска больш няма. Яго знеслі дзеля метро

У Баранавічах прадаюць кавярню, размешчаную ў марскім кантэйнеры

«20 страў — і я ўжо ў плюсе!» Колькі зарабляе кухар на фуд-траку з васьміногам?

Клас
7
Панылы сорам
106
Ха-ха
24
Ого
12
Сумна
4
Абуральна
20