Гэтыя тэсты ён пагадзіўся рабіць пасля рэзананснага эпізоду ў падкасце Джо Рогана ў 2018 годзе, калі Маск пакурыў з ім марыхуану. Тады ён заявіў, што зрабіў толькі «адну зацяжку». 

У мінулым Маск прызнаваўся, што прымаў кетамін для лячэння дэпрэсіі.

Пра тое, што Ілан Маск ужываў наркотыкі, уключаючы ЛСД, какаін, экстазі, грыбы і кетамін на розных закрытых вечарынках ва ўсім свеце, напісаў The Wall Street Journal. Тое, што Маск ужываў забароненыя наркотыкі нібыта турбуе кіраўнікоў Tesla і SpaceX. Яны асцерагаюцца, што ўжыванне мільярдэрам наркотыкаў можа нанесці шкоду яго кампаніям.

Чытайце таксама:

«Ідзіце на х*й». Маск паслаў кампаніі, якія адмовіліся ад рэкламы ў Х пасля антысеміцкага паста

Ілан Маск: ХАМАС павінен быць знішчаны

Маск падаў «тэрмаядзерны пазоў» на Media Matters за абвінавачванні ў антысемітызме

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
0