Фота з фэйсбука Усевалада Сцебурака

Фота з фэйсбука Усевалада Сцебурака

цябе адчуваю брэйгелем
зімовай зямлі палоскай,
жывым запаветным берагам,
а ты пасьміхаешся босхам…

у ватоўцы падбітай дзюрамі
з адвечнай бядотай нейкай
ты кленчыш з рукамі дзюрэра
у цюрбанé ван эйка

і лёд пад канькамі трушчыцца,
і марна шукаць сховішча,
апроч як з зямлёю рушчыца
і з космасамі драздовіча.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0