Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Барталамей Сянкевіч. Фота: PAP

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Барталамей Сянкевіч. Фота: PAP

«У сувязі з рашэннем прэзідэнта Польскай Рэспублікі аб прыпыненні фінансавання дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі я прыняў рашэнне аб ліквідацыі кампаній Telewizja Polska, Polskie Radio і Polska Agencja Prasowa», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце польскага ўрада.

Па словах кіраўніка ведамства, рашэнне дасць магчымасць забяспечыць далейшае функцыянаванне гэтых кампаній, правесці ў іх неабходную рэструктурызацыю і прадухіліць звальненне супрацоўнікаў у сувязі з адсутнасцю фінансавання.

«Статус ліквідацыі можа быць адкліканы ўладальнікам у любы час», — адзначаецца ў прэс-рэлізе. 

Пра магчымасць ліквідацыі TVP і іншых польскіх грамадскіх СМІ, звязаных з дзяржавай, сталі гаварыць пасля перамогі апазіцыйнай кааліцыі на сёлетніх выбарах 15 кастрычніка.

Чытайце таксама:

«Яны патрабуюць спісы ўсіх кліентаў». Дырэктар польскіх курсаў, куды тыдзень таму прыйшлі сілавікі, расказаў пра складаны маральны выбар

Новы міністр унутраных спраў Польшчы плануе ўмацоўваць плот на мяжы з Беларуссю

Паўтара года беларуская апека намагалася забраць дзіця ў сям’і ў Польшчы

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
1