Першыя ўзоры экалагічнага рэактыўнага паліва, зробленага з чалавечых адкідаў. Фота: Бі-бі-сі

Першыя ўзоры экалагічнага рэактыўнага паліва, зробленага з чалавечых адкідаў. Фота: Бі-бі-сі

Брытанская кампанія Firefly Green Fuels сумесна з міжнароднымі авіяцыйнымі рэгулятарамі правяла эксперымент, у выніку якога ўдалося стварыць сапраўдную газу з чалавечых экскрэментаў.

Першыя ўзоры аказаліся амаль ідэнтычныя стандартнаму выкапнёваму рэактыўнаму паліву, але з адным важным адрозненнем — практычна поўнай адсутнасцю вугляроднага следу.

«Новая газа мае на 90% меншы вугляродны след, чым стандартнае рэактыўнае паліва. Фактычна мы стварылі невыкапнёвую, хімічна сырую нафту, вытворчасць якой патрабуе мінімальных выдаткаў энергіі і сыравіна для якой практычна невычэрпная. Гэта ашаламляльна», — кажа генеральны дырэктар кампаніі Firefly Green Fuels Джэймс Хайгейт.

Ён дадаў, што сыравіна для эксперымента была ўзятая з каналізацыі. Пэўная частка фекальнай масы падвергнулася тэрмаапрацоўцы і фільтрацыі, у выніку якой з'явілася чорная густая вадкасць, візуальна падобная да алею і хімічна падобная да сырой нафты.

Газа, якую можна зрабіць з гэтага алею, адпавядае структуры рэактыўнага авіяцыйнага паліва міжнароднай класіфікацыі Jet A-1, якое звычайна выкарыстоўваецца для грамадзянскіх і грузавых авіяперавозак. 

«Па нашых разліках, кожны чалавек штогод вырабляе экскрэментаў на 4-5 літраў біяпаліва для самалётаў. Для аднаго палёту з Лондана ў Нью-Ёрк спатрэбяцца фекаліі 10 тысяч чалавек, вырабленыя за год. Столькі ж спатрэбіцца і для зваротнага палёту. 

Хоць гэта рэчыва і няздольнае цалкам замяніць выкапнёвае паліва, але ў будучыні пры належным і масавым ужыванні такой тэхналогіі атрымаецца значна патанніць пералёты і зрабіць іх больш бяспечнымі для экалогіі», — расказалі Бі-бі-сі прадстаўнікі кампаніі Firefly Green Fuels.

Цяпер кампанія збірае грошы на вялізны завод на тэрыторыі Вялікабрытаніі, які будзе збіраць сыравіну для вытворчасці паліва адразу з некалькіх густанаселеных гарадоў. 

Чытайце таксама:

NASA перапрацоўвае 98 адсоткаў мачы астранаўтаў на МКС у пітную ваду

Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць

3D-друк унутры чалавечага цела. Як і навошта?

Клас
40
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
2