Гродзенская ўніверсітэцкая клініка. Фота: Grodno.in

Гродзенская ўніверсітэцкая клініка. Фота: Grodno.in

Унікальную задумку рэалізавалі ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы, дзе ўжо сабрана салідная база камп'ютарных алгарытмаў па некалькіх клінічных напрамках, піша sb.by.

Першая паталогія, па якой была праведзена велізарная праца, — гэта ішэмічныя інсульты галаўнога мозгу. Для стварэння модуля дыягностыкі гэтай паталогіі выкарыстоўваліся выявы прыкладна паўтары сотні чалавек — тысячы размечаных МРТ пацыентаў з выяўленым ішэмічным інсультам. Тэсты паказалі: нейрасетка дакладна вызначае паталогію — дакладнасць дыягностыкі склала 98 адсоткаў.

Канчатковы дыягназ у любым выпадку ставіць доктар, але тэхналогіі значна паскараюць пастаноўку дыягназу і павышаюць яго дакладнасць, канстатуе доктар кабінета МРТ Андрэй Пракаповіч.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1