Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

— Я ўвесь час купляю адны і тыя ж крупы ў гэтай краме, — распавяла Kraj.by Святлана. — Калі бяру крупы, то заўсёды перасыпаю ў слоікі. Чарговы раз перасыпала і ўбачыла ў пачцы павуцінку і вусеня. Ён быў там адзін.

Па словах віляйчанкі, убачанаму яна не здзівілася, але было непрыемна.

— Тыя крупы, што прадаюцца ў пакетах, я аглядаю адразу ў краме. Бо ведаю, што часам там можа быць харчовая моль. А тут не было відаць — аўсяныя шматкі спакаваныя ў кардонную скрынку, — патлумачыла дзяўчына.

Віляйчанка не разгубілася і вырашыла вярнуць няякасны прадукт у супермаркет. Аўсяныя шматкі яна высыпала ў пакет, вусеня пасадзіла ў слоік у якасці доказу. 

— Я пайшла на наступны дзень, бо купіла я кашу ўдзень, а 14:20, а гатаваць стала позна ўвечары а 21:00. Я заўсёды вару кашу на ноч.

У краме дзяўчына падышла да касіра на касах самаабслугоўвання. Дзяўчына патлумачыла сітуацыю і паказала няякасны тавар. Пытанне вырашылася хутка і без лішніх праблем.

— Падышла дзяўчына, прынесла новую кашу. Выбачыліся. Супрацоўнікі супермаркета прапаноўвалі вяртанне грошай, але я сказала, мне патрэбна проста каша. Я не ішла з мэтай сварыцца, а хацела проста памяняць тавар. Бо я сама разумею, што не яны вінаватыя: тэрміны на кашы адпавядаюць правілам.

На гарачай лініі сеткі «Еўраопт» растлумачылі, што ў выпадку, калі пакупнік набыў няякасны тавар, ён сапраўды мае права яго вярнуць, звярнуўшыся непасрэдна ў гандлёвы аб'ект.

Пры гэтым, адзначыла спецыяліст гарачай лініі, спажыўцу нават не абавязкова мець пры сабе чэк. Дастаткова прынесці ў супермаркет тавар.

У краме зробяць вяртанне, праверыўшы па камерах відэаназірання. Пакупніку прапануюць вярнуць грошы або абмяняць на новы тавар.

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5