5 кастрычніка падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Як распавяла прэс-сакратар Наталля Эйсмант, Лукашэнка спакойна паставіўся да адмовы прэмʼера Арменіі Нікола Пашыняна ад прыезду на саміт АДКБ у Мінск, але «прапанаваў не прымаць паспешных рашэнняў».

Паводле слоў Эйсмант, Лукашэнка

«прапанаваў прэмʼер-міністру Арменіі не спяшацца, не прымаць паспешных рашэнняў, а сурʼёзна абдумваць наступныя крокі, якія могуць быць накіраваныя на дэзынтэграцыю».

Арменія ўваходзіць у прарасійскую Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і яе кіраўніцтва ў 2020 годзе ў пытаннях міжнароднай палітыкі ў СНД ішло ў фарватары Крамля.

Нікол Пашынян быў адным з першых, хто ў жніўні 2020 года павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбарах.

Але ў сувязі з тым, што Расія і АДКБ адмовіліся нечым дапамагаць Арменіі ў сітуацыі, калі Азербайджан стаў вырашаць даўні тэрытарыяльны канфлікт у Нагорным Карабаху сілавымі метадамі, адбываецца фактычны сыход Арменіі з расійскай сферы ўплыву. 

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
32
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4