Андрэй Ярын. Фота: er.ru

Андрэй Ярын. Фота: er.ru

Ярын, як і іншыя чыноўнікі, не будзе публічнай фігурай. Як стане называцца яго пасада афіцыйна, пакуль невядома. Магчыма, «кіраўнік апарата штаба», як гэта было ў 2018 годзе. Медыйныя ж функцыі стануць выконваць сустаршыні штаба, кандыдатуры якіх пакуль не вызначаны.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у адказ на запыт РБК заявіў, што «пакуль ніхто нікуды не прызначаны»: «Загадзя мы ніколі такое не каментуем і не анансуем».

Андрэю Ярыну 53 гады. З 2016 года ўзначальвае Упраўленне ўнутранай палітыкі Крамля. Знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі за дачыненне да атручвання апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. 

Выбары ў Расіі пройдуць 17 сакавіка 2024 года.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2