Павел Разановіч

Павел Разановіч

Павел на судзе заявіў, што супраць яго ўжываліся фізічныя і псіхалагічныя катаванні для таго, каб ён падпісаў загадзя падрыхтаваныя паказанні.

Былы вязень брэсцкага СІЗА-7 пацвердзіў праваабаронцам, што калі па калідоры вадзілі маці Паўла Любоў, яна крычала так, што было чутно на ўвесь ізалятар.

Павел кожны раз вельмі эмацыйна рэагаваў на гэта, за што яго некалькі разоў кідалі ў ШІЗА.

Стала вядома, што 30 кастрычніка ў Шклове адбудзецца суд па замене Паўлу рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

Падтрымайце палітвязня: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Чытайце таксама:

«Далі спіс артыкулаў, выкраслілі ўсе, што меней за шэсць год, і сказалі выбіраць». Як фігурант «справы Аўтуховіча» сядзеў у камеры смяротнікаў

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
15