Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Канкурэнтаў у прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў краіне няма і быць не можа, заявіў у аўторак прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша «Спутнік».

Ён адзначыў, што Пуцін безумоўна з'яўляецца палітыкам і дзяржаўным дзеячам нумар адзін у Расіі.

«Маё асабістае меркаванне, хоць я наўрад ці маю права казаць, але, парушаючы правілы, магу сказаць, што ў яго канкурэнтаў няма і быць не можа ў Расіі», — падкрэсліў Пяскоў.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ адказаў на ініцыятыву кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, які прапанаваў адмяніць прэзідэнцкія выбары ў Расіі ў сакавіку 2024 года з-за вайны ва Украіне або правесці іх толькі з адным кандыдатам — Пуцінам.

Так, Пяскоў адзначыў, што цяпер у краіне ў перыяд беспрэцэдэнтнай кансалідацыі вакол прэзідэнта Пуцін з'яўляецца абсалютна лідзіруючым палітыкам, якому нават тэарэтычна наўрад ці хтосьці зможа скласці канкурэнцыю ў электаральным плане.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2