Павел Белавус на судзе

Павел Белавус на судзе

Паводле суразмоўцы, ад Паўла прыходзяць лісты, таксама яму дазволена тэлефанаваць родным.

«На здароўе ён не скардзіцца. Яшчэ вядома, што ходзіць на працу, як іншыя. Але дэталяў, што і як, не паведамляе. Запэўнівае, што ў яго склаліся роўныя адносіны з асуджанымі, разам з якімі адбывае пакаранне», — кажа крыніца.

Павел Белавус вядомы ў Беларусі як культурніцкі менеджар, заснавальнік і былы дырэктар пляцоўкі «Арт Сядзіба». Паўла затрымалі ў лістападзе 2021 году і пасля 45 дзён адміністрацыйных арыштаў завялі на яго крымінальную справу.

Па артыкуле за «здраду дзяржаве» ён атрымаў вялікі тэрмін — 10 гадоў і штраф памерам 500 базавых велічынь (18,5 тысячы рублёў). Акрамя таго, яго прызналі вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, і прысудзілі за гэта тры гады калоніі. За публічныя заклікі да захопу ўлады — чатыры гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем — чатыры гады пазбаўлення волі.

Агулам лукашэнкаўскі суд прызначыў пакаранне Паўлу Белавусу ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі.

У жніўні Паўлу Белавусу споўнілася 36 гадоў. На волі палітвязня чакаюць жонка і двое дзяцей.

Чытайце таксама:

У бабруйскай калоніі пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

Прапала сувязь з адным з «рэйкавых партызан». Сваякі зняволенага асцерагаюцца найгоршага

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
24