Ілан Маск. Фота: Susan Walsh / AP

Ілан Маск. Фота: Susan Walsh / AP

Адна з крыніц выдання ў Мінабароны ЗША распавяла, што пры абмеркаванні з амерыканскімі чыноўнікамі выкарыстання тэрміналаў Starlink ва Украіне ў кастрычніку мінулага года Маск згадаў пра размову з Пуціным. «Ён сказаў: «Што ж, у мяне была выдатная размова з Пуціным». І мы падумалі: «О божа, гэта нядобра», — адзначыў высокапастаўлены чыноўнік з Пентагона.

Са слоў іншага суразмоўцы газеты, Маск заявіў, што асабіста размаўляў з Пуціным за некалькі тыдняў да таго, як апублікаваў у твітары свой варыянт мірнага плана, і дадаў, што яго кансультацыі з Крамлём былі рэгулярнымі.

Пра тое, што перад публікацыяй свайго мірнага плана Маск меў размову з Пуціным, у кастрычніку мінулага года пісаў Vice са спасылкай на эканаміста Яна Брэмера.

Сам бізнэсовец зняпраўдзіў гэтую інфармацыю. «Гэта няпраўда. Я размаўляў з Пуціным толькі аднойчы, і гэта было каля 18 месяцаў таму. Тэмай быў космас», — паведаміў ён у Twitter, каментуючы публікацыю Vice.

У пачатку кастрычніка мінулага года Маск апублікаваў у Twitter апытанне, дзе прапанаваў прагаласаваць за або супраць свайго бачання мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. У прыватнасці, ён выказаў здагадку, што канфлікт скончыцца тым, што Крым застанецца часткай Расіі, а ў занятых расійскімі войскамі рэгіёнах паўторна пройдуць рэферэндумы пад наглядам ААН. Акрамя таго, паводле яго слоў, мірнае пагадненне можа прадугледжваць, што Украіна застанецца нейтральнай краінай, а бакі дамовяцца аб водазабеспячэнні Крыма.

Маск таксама заявіў, што ў выпадку «татальнай вайны» з Расіяй перамога Украіны будзе малаімавернай. На думку Маска, вынікі рэферэндумаў у «ДНР», «ЛНР», акупаваных частках Запарожскай і Херсонскай абласцей звязаныя з тым, што «ў некаторых усходніх рэгіёнах краіны большасць насельніцтва складаюць расіяне і яны аддаюць перавагу Расіі».

Кіеў негатыўна адрэагаваў на публікацыі бізнэсмена. 

Чытайце таксама:

Бой стагоддзя пад пагрозай? Вось што вядома пра бітву Маска і Цукерберга

«Бізнэс-рашэнні прымаў чыста інтуітыўна». Былая топ-менеджарка Twitter расказала пра Маска і закуліссе працы ў кампаніі

Кітайцы апярэдзілі Маска, запусцілі першую ў свеце ракету на метанавым паліве

Клас
4
Панылы сорам
45
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
31