Geely на аўтасалоне. Фота: Wikimedia Commons

Geely на аўтасалоне. Фота: Wikimedia Commons

На працягу 10 гадоў паўнавартасных аўтамабільных выставак у Беларусі не было. Тлумачылася гэта агульнай сітуацыяй на аўтамабільным рынку і ў эканоміцы краіны ў цэлым. 

Сёлета аўтамабільная асацыяцыя «БАА», якая раней праводзіла «Мотаршоу», абвясціла аб правядзенні выстаўкі пад новай назвай — «Аўта Экспа». Яна адбудзецца ў сталічным футбольным манежы па праспекце Пераможцаў з 4 да 8 кастрычніка.

Як паведамляецца, пра свой удзел ужо заявілі больш за 25 брэндаў, прадстаўленых на беларускім рынку. Сярод іх шмат новых, у тым ліку кітайскіх, пакуль яшчэ малазнаёмых беларускім аўтааматарам.

«Мотаршоу» ў 2011 годзе. 

«Мотаршоу» ў 2011 годзе. 

Старшыня праўлення аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» Сяргей Варывода патлумачыў, што беларускі рынак перажыў нябачаную раней трансфармацыю мадэльнага шэрагу, на змену добра вядомым маркам і мадэлям прыйшлі малазнаёмыя брэнды з Кітая. Ідэнтыфікацыя і разуменне адрозненняў паміж імі часта бывае цяжкай задачай нават для прафесіяналаў. Звычайны спажывец блытаецца нават у назвах марак і мадэляў. Таму галоўнай мэтай «Аўта Экспа» з'яўляецца паказаць насельніцтву «новы твар» беларускага рынку новых легкавых аўтамабіляў. 

Пышнага шоу, як гэта было ў 2000-х, арганізатары не плануюць, але кажуць, што будзе цікава і звычайным грамадзянам, і бізнэс-кліентам. У праграме шмат тэст-драйваў, а на 4 кастрычніка запланаваны VIP-дзень.

Квіткі ўжо прадаюцца. Кошт дарослага складае 27 рублёў, дзіцячага — удвая танней.

Чытайце таксама:

Кітайскія акумулятары WeLion могуць змяніць правілы гульні ў аўтаіндустрыі

Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто

«БелДжы» будзе выпускаць аўто пад уласным брэндам — BelGee

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0