Фота: Andriy Kostin / Twitter

Фота: Andriy Kostin / Twitter

Паводле яго слоў, дзеянні беларускай арганізацыі груба парушаюць нормы Жэнеўскіх канвенцый і асноўныя прынцыпы Міжнароднага Чырвонага Крыжа.

«Удзел Беларускага Чырвонага Крыжа ў прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — міжнароднае злачынства, грубае парушэнне нормаў Жэнеўскіх канвенцый і здзек з асноўных прынцыпаў Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Са свайго боку, мы пачалі расследаванне, каб прыцягнуць злачынцаў да адказнасці за кожны выпадак вывазу ўкраінскіх дзяцей», — паведаміў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін.

Нагадаем, што нядаўна кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў публічна прызнаўся ва ўдзеле арганізацыі ў вывазе дзяцей з Украіны, чым выклікаў велізарны скандал. 

Пазней адна з беларускіх дэпутатак дадала, што вываз дзяцей ажыццяўляецца пры садзейнічанні ААН і Чырвонага Крыжа. Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа пры гэтым паспела адхрысціцца ад дзеянняў сваёй беларускай філіі.

Чытайце таксама:

Ці могуць Беларускі Чырвоны Крыж выключыць з міжнароднай арганізацыі?

Мы не ўдзельнічаем у вывазе дзяцей за межы Украіны — беларускае прадстаўніцтва ЮНІСЕФ

Лукашэнка заявіў, што стрымлівае вагнераўцаў ад экскурсіі ў Варшаву і Жэшаў

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?