Каталіцкая архікатэдра ў Мінску. Архіўнае фота: Наша Ніва

Каталіцкая архікатэдра ў Мінску. Архіўнае фота: Наша Ніва

Ператрусу ў саборы Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі папярэднічалі затрыманне і арышты каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізіса з сабора Уладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча ксяндза Антонія Клімантовіча.

Адначасова ў звязаных з сілавымі структурамі і чарнасоценскіх інтэрнэт-рэсурсах з'явіліся шматлікія публікацыі, скіраваныя на дыскрэдытацыю Каталіцкага касцёла.

За апошнія гады праз арышты прайшлі дзясяткі святароў, пастараў і манахаў праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій, якія крытыкавалі масавыя рэпрэсіі ў краіне, палітычныя забойствы і зверствы ў месцах зняволення.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася на Акрэсціна, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Чытайце таксама:

Звольнілі пробашча кафедральнага касцёла ў Мінску, які служыў там 20 гадоў

Выкладчыку катэхізіса Уладзіславу Беладзеду далі новыя 15 сутак арышту

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
33