Юлія і Ганна Аксёнчанкі. Фота: Упраўленне адукацыі Краматорскай гарадской рады

Юлія і Ганна Аксёнчанкі. Фота: Упраўленне адукацыі Краматорскай гарадской рады

«З сумам і невыносным болем паведамляем пра гібель дзвюх сясцёр Юліі і Ганны Аксёнчанак, вучаніц краматорскай школы №24», — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення адукацыі Краматорскай гарадской рады ў тэлеграм-канале.

Загінулыя школьніцы 4 верасня павінны былі святкаваць сваё 15-годдзе.

«Цяжка знайсці словы суцяшэння, немагчыма загаіць боль і горыч ад страты, бо смерць самых родных людзей — вялікае выпрабаванне. У гэты горкі момант падзяляем гора вашай сям'і і разам з вамі схіляем галаву ў глыбокім смутку», — дадалі ва ўпраўленні, як піша УНІАН.

Фота: Краматорская гарадская рада

Фота: Краматорская гарадская рада

27 чэрвеня расіяне нанеслі два ракетныя ўдары па цэнтры Краматорска. Адзін са снарадаў трапіў у піцэрыю, дзе знаходзіліся дзеці. Першапачаткова паведамлялася, што акупанты ўдарылі з ЗРК С-300, але пазней стала вядома, што ўдар быў учынены дзвюма ракетамі «Іскандэр».

Вядома пра дзевяць загінулых, сярод якіх тры непаўналетнія дзяўчынкі — адна 17-ці гадоў і згаданыя вышэй дзве сястры 14-ці гадоў. Пры гэтым генеральны пракурор Андрэй Косцін паведаміў, што ўсяго пацярпелі 60 чалавек.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
35
Абуральна
8