Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

У заяве АПКБ звярнуўся «да ўсіх беларусаў згуртавацца з адной мэтай — вызвалення ад дыктатарскага гнёту Лукашэнкі і расійскага прыгнёту».

Кабінет жа, «як адзіная легітымная ўлада ў Беларусі, бярэ на сябе адказнасць за лёс Беларусі і беларускага народа».

У сувязі з гэтым ён

«— абвяшчае, што рашэнні «ўрада» Лукашэнкі і яго Рады бяспекі не маюць юрыдычнай сілы на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі;

— дэнансуе дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, аб’яўляе аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з АДКБ, ЕАЭС і СНД;

— лічыць недапушчальным удзел беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ў Расіі».

Таксама Кабінет патрабуе неадкладна закрыць мяжу паміж Беларуссю і Расіяй, забяспечыць вывад расійскіх войскаў з Беларусі, спыніць падрыхтоўку да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, АПКБ прыняў рашэнне аб стварэнні Аператыўна-сітуацыйнага штаба і заклікае нацыянальна арыентаваныя сілы Беларусі падтрымаць гэта рашэнне.

Чытайце таксама:

«Выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны». Ціханоўская звярнулася да дыпламатаў, чыноўнікаў і сілавікоў у сувязі з падзеямі ў Расіі

Камандзір палка Каліноўскага назваў падзеі, што адбываюцца, «пачаткам канца вялікай тыраніі»

Валерый Сахашчык заклікаў «аб’яднаць сілы і ўратаваць радзіму»

Клас
46
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2