Цела нованароджанага хлопчыка знайшлі 18 ліпеня ў смеццевым кантэйнеры каля дома №1 ў першым мікрараёне мястэчка Чысць (Маладзечанскі р‑н).

Паводле папярэдніх звестак, хлопчык нарадзіўся мёртвым.

Па словах памочніка пракурора раёна Вадзіма Бярозкіна, немаўлятка ў кантэйнеры знайшоў бомж. На месца здарэння выязджалі пракурор раёна Роберт Зубаіраў і начальнік райаддзела міліцыі Юры Федарэнка.

Памочнік начальніка райаддзела міліцыі Яўген Беркутаў паведаміў, што, згодна з папярэдняй медыцынскай судовай экспертызай, дзіця нарадзілася мёртвым. Прызначаная больш складаная экспертыза, якая дазволіць устанавіць канчатковую прычыну смерці.

Пракуратура праводзіць праверку па факце здарэння, міліцыя шукае маці памерлага хлопчыка.

Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0