У прэс-службе Памежнага камітэта Беларусі заявілі, што не валодаюць інфармацыяй аб тым, што Калеснікава разарвала пашпарт на мяжы, паведамляе TUT.BY са спасылкай на «РИА Новости».

Раней пра тое, што Марыя Калеснікава разарвала пашпарт на мяжы, напісалі ў «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на свае крыніцы.

«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт і не магла быць прапушчаная памежнікамі на тэрыторыю Украіны», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0