Пра гэта ён заявіў сёння ў Баранавічах, піша БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што краінам Балтыі неабходна быць акуратней з Беларуссю, бо іх уласныя народы могуць успрыняць такое стаўленне да суседняй рэспублікі неадназначна. «Няхай яны патлумачаць сваім людзям, як яны так рэфармавалі краіну, што ў іх засталося менш за палову насельніцтва ад таго, што было ў савецкія часы. Таму яны хай акуратней накатваюць на Лукашэнку і Беларусь, бо атрымаюць ад свайго народа так у зубы, што гэтых зубоў не застанецца», — перакананы ён.

Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі зараз прапрацоўваюць меры ў адказ на ўведзеныя санкцыі. «Мы не будзем змагацца за тое, каб нас туды пусцілі. Мы проста эканамічна паспрабуем вырашыць гэтую праблему. Кажуць, гэта даражэй будзе для Беларусі (пераарыентаваць свае грузы з балтыйскіх партоў на Расію). Вядома, нам трошкі будзе нявыгадна. Але мы ж можам дамовіцца з расейцамі па тарыфах, што і яны ад аб'ёмаў перавалкі нашых грузаў ўсё роўна атрымаюць выгаду», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0