Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

31 жніўня ў Беларусь без тлумачэння прычын не пусцілі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вяртаўся з камандзіроўкі ў Польшчы, піша Tut.by.

Кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў Беларусі правёў на памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі крыху больш за тры гадзіны і вымушаны быў вярнуцца ў Польшчу. Ён начаваў у адным з прыходаў пад Беластокам.

— Мітрапаліт ужо накіраваў у Дзяржпамежкамітэт ліст ад свайго імя, будзем накіроўваць сёння і асобны ліст ад епархіі. Калі яны не дадуць адказу, тады будзем пісаць у Адміністрацыю прэзідэнта і, магчыма, у МУС, — распавёў прэс-сакратар Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Юрый Санько.

У Дзяржпамежкамітэце раніцай 1 верасня адказалі, што па-ранейшаму не каментуюць сітуацыю.

Тадэвуш Кандрусевіч — грамадзянін Беларусі, яго не маюць права не пускаць дадому. Магчымасць для адмовы ва ўездзе магла з'явіцца, толькі калі Кандрусевіча пазбавілі грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0