Прафесар-мовазнаўца Арнольд Міхневіч пайшоў з жыцця ў 84 гады. Гэта адбылося ўначы 23 мая ў Кёльне, дзе ён жыў каля сваіх дзяцей.

Прафесар Міхневіч працяглы час хварэў.

Пра ягоную смерць «Нашай Ніве» паведамілі яго блізкія.

Арнольд Міхневіч нарадзіўся ў Мінску, скончыў Гомельскі педагагічны інстытут, займаўся семантыкай і сінтаксісам, стаў доктарам філалагічных навук.

Быў прарэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.

Пісаў таксама пад творчым псеўданімам Януш Няміга.

Пахаваюць прафесара 10 чэрвеня ў Кёльне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0