У вёсцы Языль Старадарожскага раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы «ў сувязі з ростам хворых на вострую рэспіраторную вірусную інфекцыю», піша мясцовая раёнка.
Медыкі просяць жыхароў вёскі абмежаваць колькасць кантактаў, устрымацца ад наведвання іншых населеных пунктаў, каб захаваць здароўе членаў сваіх сем'яў і іншых людзей.
Паездкі на аўтобусе ў райцэнтр рэкамендуецца перанесці на больш познія тэрміны.
Жыхарам раёна таксама варта ўстрымацца ад паездкі ў Языль, паведамляе газета.
0
0
0
0
0
0