Урад даручыў Мінфіну выдзеліць з бюджэту 2 351 413 рублёў на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам.
Прычым грошы будуць выдзелены са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Прадугледжваецца, што Мінздароўе атрымае 1 574 120 рублёў, у тым ліку для РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі — 450 120 рублёў;
ў выглядзе міжбюджэтнага трансферту кансалiдаванага бюджэту Віцебскай вобласці — 143 183 рублі, бюджэту Мінска — 634 110 рублёў.
0
0
0
0
0
0