Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам, піша БЕЛТА.

«Мы застаёмся, як заўсёды, адданыя рэальнай інтэграцыі без прымусу да інтэграцыі (новы тэрмін з'явіўся ў саюзе — «прымус да інтэграцыі»). І дзіўна, што пачалося гэта з прымусу да інтэграцыі Беларусі. Разумееце, пра што ідзе гаворка», — заявіў беларускі кіраўнік.

Ён нагадаў, што яшчэ разам з першым прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным беларускі бок заўсёды ініцыяваў рэальную інтэграцыю: «нашых дзяржаў — Расіі і Беларусі, эканомік, жыцця людзей і гэтак далей. Захоўваючы суверэнітэт і незалежнасць».

«Мы тады наогул не казалі пра тое, што хтосьці павінен страціць суверэнітэт і незалежнасць. Пры ўсіх складанасцях ў тыя часы мы знаходзілі развязкі па складаных пытаннях. Калі разбагацелі, асабліва Расія, пачаліся незразумелыя штурханіна і валтузня. І, як я ўжо сказаў, прымус да інтэграцыі», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Мы плануем падпісаць у маі стратэгію інтэграцыі да 2025 года. Мы павінны прапанаваць сур'ёзны варыянт стратэгіі, калі мы хочам пабудаваць наш саюз», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0