Учора ўвечары ў вёсцы Чэрнішкі гарэла хата. Па словах пацярпелых, яны падпалілі яе самі, піша ostrovets.by.
Пра пажар ратавальнікам паведаміў мужчына, што праязджаў побач.
У доме жылі два браты. У дзень здарэння мужчыны распівалі алкаголь і курылі.
Як распавяла суседка, днём яна бачыла, як адзін з братоў хадзіў з каністрай. Па словах пацярпелых, увечары яны аблілі дом бензінам і падпалілі яго.
У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцце, сцяна і маёмасць. Гаспадароў з апёкамі 31 і 12% цела даставілі ў раённую бальніцу.
Канчатковыя прычыны здарэння будзе высвятляць Следчы камітэт.
0
0
0
0
0
0