МУС не выключае магчымасці пажыццёвага пазбаўлення праў за кіраванне ў нецвярозым выглядзе. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у эфіры «Беларусь-1».

Шуневіч расказаў аб прапанове ведамства ўвесці ў Беларусі бальную сістэму.

«Думаю, калі пасля ўвядзення гэтых дадатковых нормаў сітуацыя на дарогах не стане значна лепшай (а мы мяркуем, што так павінна адбыцца), мы будзем прапаноўваць пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам і канфіскацыю транспартных сродкаў пасля першага затрымання ў стане алкагольнага ап'янення. Аж да пажыццёвага», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0