Ахвяраў трагедыі ў арэнбурскай школе, дзе пад абломкамі ўчора загінулі пяцёра школьніц, стала болей.
Класная кіраўнічка скончыла жыцьцё самагубствам засіліўшыся.
«Яна адпрацавала ў школе 15 гадоў, і сьмерць школьніц вельмі моцна перажывала», ‑‑ кажуць настаўнікі. Настаўніца таксама выконвала абавязкі загадчыцы вучэбнай часткі.
Асноўнай вэрсіяй абрушваньня фасаду школы ў пасёлку Бяляеўка (Арэнбурская вобласьць), усё яшчэ лічыцца замена шыбаў, у выніку чаго сьцены школы, пабудаванай яшчэ ў 1960‑ыя гады, далі расколіну.
Аднак спэцыялісты кажуць, што адна толькі устаноўка шклопакетаў абрушваньня выклікаць не магла.
0
0
0
0
0
0