Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ №184 «Аб змяненні указаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якім уведзеныя новыя дзяржаўныя ўзнагароды, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэта:
- ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы», прызначаны выключна для ўзнагароджання вышэйшых службовых асоб замежных дзяржаў (кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і парламентаў) за значныя заслугі ва ўмацаванні міру, дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі;
- ордэн Працоўнай Славы, які дазволіць больш дыферэнцыравана ацэньваць вынікі працоўнай дзейнасці беларускіх грамадзян у розных галінах і перш за ўсё ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы;
- медаль «За выратаванае жыццё» — для ўзнагароджання грамадзян, якія выратавалі чалавечае жыццё, рызыкуючы ўласным, па-за службовымі абавязкамі.
0
0
0
0
0
0