Некалькі тысяч чалавек выйшлі ў Гомелі на марш пратэсту супраць эканамічнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі і Дэкрэту №3.

Дэманстранты неслі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, скандавалі «Жыве Беларусь!».

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка апублікаваў у сваім фэйсбуку фота з маршу: 

Сход пачаўся на плошчы Паўстання, вялікая калона прайшла па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна. 

Гучалі палітычныя лозунгі, лозунгі супраць падаткаў на «дармаедства».

«Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі» стала папулярнай крычалкай.

На гомельскі марш, як і на мінскі, выйшлі людзі розных узростаў і розных сацыяльных статусаў. 

Чытайце таксама: У Мінску некалькі тысяч чалавек выйшлі на Марш абураных беларусаў

Калона расцягнулася на сотні метраў, аўтамабілі віталі ўдзельнікаў шэсця працяглымі гукавымі сігналамі. 

Аналагічныя акцыі сёння запланаваныя і ў іншых буйных гарадах краіны. У Віцебску выйшла менш за сто чалавек. А вось у Магілёве — некалькі соцень:

У Гродне і Брэсце выйшлі каля 100—200 чалавек.

У Гродне людзі збіралі подпісу супраць падатку на «дармаедства» і хацелі перадаць іх у гарвыканкам, але там дзвярэй не адчынілі. 

Удзельнікі шэсця спяваюць трохі пераробленыя словы знакамітай песні NRM: «Гэй, ла ла ла лай, ты не чакай — чаканне дастала!». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?