iihfworlds2016.com

iihfworlds2016.com

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі 14 мая прайграла Венгрыі з лікам 2:5 (1:2, 1:2, 0:1). Гэта першая перамога венграў на чэмпіянатах свету ў элітным дывізіёне з 1939 года. 

Становішча камандаў: Фінляндыя, Канада — 15 (5 гульняў), ЗША — 9 (5), Германія — 7 (5), Славакія — 6 (5), Францыя — 5 (5), Венгрыя — 3 (6), Беларусь — 3 (6, розніца шайбаў 13—32).

Беларусам застанецца правесці ў аўторак матч з Францыяй, а Венгрыя ў панядзелак гуляе з Германіяй.

Каб застацца ў эліце, беларусам трэба перамагаць Францыю. Параза адправіць Беларусь у ніжэйшы дывізіён.

Шанцаў на плэй-оф няма нават тэарэтычных.

***

У нашых хакеістаў на гэтым першынстве адна перамога (Славакія, 4:2) і пяць паразаў (Фінляндыя, 2:6; ЗША, 3:6; Канада, 0:8; Германія, 2:5; Венгрыя, 2:5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0