«Усё сваё свядомае жыццё Ніл Гілевіч самааддана змагаўся за правы беларускай мовы. Улады ягонага роднага раёна ацанілі намаганні славутага земляка, прыслаўшы яму на магілу вянок з надпісам: «Уважаемому Нилу Семеновичу от Логойского райисполкома». Гэта ўсё, што нам трэба ведаць пра маральны і інтэлектуальны ўзровень гэтых уладаў», — піша кандыдат гістарычных навук, таксама ўраджэнец Лагойскага раёна Аляксандр Пашкевіч.

А вось і той самы вянок:

Фота facebook.com/alisa.slish.

Фота facebook.com/alisa.slish.

Тысячы людзей у Мінску прыйшлі сёння развітацца з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Сярод іх былі і асобныя міністры.

Пахавалі паэта на Кальварыйскіх могілках Мінска, каля жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0