Мемарыяльныя камяні і мячы-крыжы з'явіліся нядаўна на месцы бітвы каля вёскі Кушлікі на Полаччыне, дзе ў 1661 годзе нашы ваяры Казіміра Жаромскага і Стэфана Чарнецкага разбілі армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага.

У выніку перамогі было захоплена шмат палонных, увесь абоз і артылерыя непрыяцеля, а таксама 130 варожых сцягоў. Пасля разгрому пад Кушлікамі расейскія войскі мусілі часова спыніць ваенныя дзеянні на абшары Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?