president.gov.by

president.gov.by

Дата інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пяты прэзідэнцкі тэрмін пакуль невядомая, заявіла ў пятніцу кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

«Мне гэта невядома. Гэта вызначыць кіраўнік дзяржавы. Усёй працай будзе займацца арганізацыйнае ўпраўленне адміністрацыі прэзідэнта … Мы [ЦВК] выконваем там [на інаўгурацыі] хутчэй пратакольную функцыю», — сказала Ярмошына журналістам.

У адпаведнасці з беларускім выбарчым заканадаўствам, інаўгурацыя прэзідэнта павінна адбыцца не пазней, чым праз два месяцы пасля правядзення выбараў. У дадзеным выпадку — 11 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?