Вынікі экзіт-пола Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук:
Аляксандр Лукашэнка 82,9%
Супраць усіх 5,9%
Сяргей Гайдукевіч 4,4%
Таццяна Караткевіч 4,3%
Мікалай Улаховіч 2,1%
Гэтыя лічбы абнародаваў Ігар Катляроў, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук на тэлеканале «Беларусь-1».
* * *
Вынікі экзіт-пола Інстытута параўнальных сацыялагічных даследаванняў «Еўразійскі барометр»:
Аляксандр Лукашэнка 80,3%
Таццяна Караткевіч 5,6%
Сяргей Гайдукевіч 5,1%
Мікалай Улаховіч 1,9%
Гэтыя лічбы абнародаваў тэлеканал АНТ.
* * *
Вынікі экзіт-пола Моладзевай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый»:
Аляксандр Лукашэнка 84,1%
Сяргей Гайдукевіч 5,2%
Таццяна Караткевіч 4,9%
Супраць усіх 4,4%
Мікалай Улаховіч 1,4%
Гэтыя лічбы абнародавалі на тэлеканале «Беларусь-1».
Сацыялагічныя службы, што праводзілі экзіт-пол, не ёсць незалежнымі. Яны належаць да лукашэнкаўскай сістэмы. Ніводны незалежны сацыялагічны інстытут не быў акрэдытаваны для правядзення сацыялагічных апытанняў на выбарах.