У Маскве ў суботу прайшоў першы з'езд «Саюза добраахвотнікаў Данбаса» — арганізацыі расіянаў, якія ваявалі на ўсходзе Украіны. Узначаліў гэты саюз паліттэхнолаг і былы прэм'ер самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Барадай.

На з'езд «Саюза добраахвотнікаў Данбаса» (СДД) у Музеі Вялікай айчыннай вайны на Паклоннай гары сабраліся каля 600 дэлегатаў. Як патлумачыў Бі-бі-сі Аляксандр Барадай, гэта ў асноўным — палявыя камандзіры, і за кожным з іх — у сярэднім некалькі дзясяткаў чалавек, якія прайшлі вайну ў ДНР-ЛНР. Раней Барадай казаў, што колькасць тых расіянаў, хто прайшоў Данбас, складае 30—50 тысяч чалавек.

«Мы павінны каардынавацца […] мы павінны быць гатовыя зноў, калі спатрэбіцца, абараніць нашу радзіму.

А наша радзіма — там, дзе жывуць рускія людзі», — казаў дэлегатам з'езда Барадай.

На яго думку, «ветэранамі» прайшлі вайну ў Данбасе называць пакуль недарэчна, бо вайна яшчэ не скончылася.

Зрэшты, галоўнымі мэтамі СДД, як распавёў на з'ездзе выканаўчы дырэктар новага саюза, былы міністр дзяржбяспекі «Данецкай народнай рэспублікі» Андрэй Пінчук, з'яўляюцца абарона і прадстаўленне інтарэсаў ветэранаў вайны ва Украіне, іх сацыяльная рэабілітацыя і матэрыяльная дапамога.

Акрамя таго, СДД, па словах Барадая і Пінчука, мае намер дамагацца заканадаўчага замацавання статусу «добраахвотніка, які ваяваў па-за межамі Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?