Газета The Times апублікавала ў панядзелак, 8 чэрвеня, інтэрв'ю з дачкой забітага расійскага палітыка Барыса Нямцова Жаннай. У ім сцвярджаецца, што Жанна Нямцова з'ехала з Расіі. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі ў РБК, дзе працавала Нямцова.
З размовы, аднак, незразумела, ці ідзе гаворка пра эміграцыю. «Старэйшая дачка забітага расійскага апазіцыйнага лідара Барыса Нямцова пакінула краіну пасля атрымання пагроз», — піша выданне.
Выданне сцвярджае, што Нямцова ўсклала «палітычную адказнасць» у забойстве бацькі на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Жанна Нямцова таксама пацвердзіла РБК, што знаходзіцца не ў Расіі. На пытанне РБК, ці збіраецца яна вяртацца, дачка забітага палітыка адказваць не стала.
0
0
0
0
0
0