У Мінску кампанія моладзі трапіла ў сур'ёзнае ДТЗ, загінула дзяўчына. Такая інфармацыя размешчана на сайце Следчага камітэта Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 12.00. 18-гадовы кіроўца, рухаючыся па вуліцы Ванеева на аўтамабілі Dodge, урэзаўся ў асвятляльную мачту. Следства выявіла, што пры перасячэнні скрыжавання хлопец не справіўся з кіраваннем, гэта і прывяло да аварыі.

У момант сутыкнення ў аўтамабілі знаходзіліся пяць маладых людзей — тры дзяўчыны і два хлопцы. Дзяўчына, якая знаходзілася на заднім правым сядзенні, загінула на месцы. Яшчэ адна дзяўчына памерла ад ран у бальніцы.

Як выявілі карыстальнікі інтэрнэту, «Додж», імаверна, здавалі ў арэнду «ўшэрую». Аб'ява пра ягоную арэнду дагэтуль вісіць у інтэрнэце.

Па дакументах аб'ём ягонага рухавіка складае 2,7, але ў рэале ён 5,7.

Згодна з аб'явай, за арэнду «Доджа» прасілі 110 даляраў за суткі. Аднак дамова арэнды з кімсьці з кампаніі, што на ім ехала, не была складзена. Са словаў уладальніка, ён проста пазычыў машыну непаўнагадоваму за бутэльку імпартнага алкаголю. «Познакомившись, он предложил мне дать ему машину на сутки в обмен на бутылку импортного алкоголя. Так как моя деятельность по аренде авто пока никак не была оформлена юридически, мы заключили срочный договор безвозмездного пользования», — напісаў ён у інтэрнэце.

Уладальнік апраўдваецца тым, што замест непаўналетняга за рулём быў ягоны сябар, які меў правы.

На вуліцы Ванеева неспрактыкаваны кіроўца вырашыў паскорыцца з хуткасці 65 км/г да нашмат большай, каб праскочыць святлафор. Балазе, гіганцкі рухавік такое дазваляе. Але на павароце машыну панесла і ўдарыла бокам у слуп. Дзяўчаты, што сядзелі з боку, які папаў у слуп, загінулі. У траіх астатніх — можна сказаць, ні драпіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?